Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пры- падпісаць протокол, у якім ён ні слова ня цяміў. Калі сядзеў на „Лукішках“, добрыя людзі праз сьцяну параілі яму адмовіцца ад протоколу. Сядзеў ён у камеры-адзіночцы. Два месяцы не давалі яму паперы і адбіралі шпільку, калі пісаў на сьцяне, Віленскі акруговы суд даў яму два гады крэпасьці, абвінавачваючы ў прыналежнасьці да КПЗБ.

Праз чатыры месяцы яго былі вызвалілі пад заклад (3.000 польскіх злотых), потым неўзабаве зноў пасадзілі, зноў выпусьцілі пад заклад…

У часе стыхійнага росту Беларускае Грамады Салагуб быў актыўным організатарам яе гурткоў у сваім павеце. Там яго поліцыя не чапала. Але калі ён перакінуўся на Ашмяншчыну, зараз яго схапілі і ўкінулі ў Стафанаўскі вастрог у Вільні. Там сядзець было горш, чым на Лукішках. Пасадзілі яго ў камэры з „інтэлігэнтамі“. Але „інтэлігенты“ гэтыя былі: скарбовыя зладзеі, шпегі, якія сваімі „баданьнямі“ забівалі людзей насьмерць, афіцэры-гвалтаўнікі, якія перабралі крайнюю мерку сваімі гвалтамі. Салагуба яны цкавалі, як грамадаўца. Прасядзеў ён там два месяцы, і вельмі яны здаліся яму даўгімі, бо ня мог ні з кім словам перакінуцца, хоць вастрог быў бітма-набіты грамадаўцамі і часта ён чуў гукі сьпеву „Ад веку мы спалі“.

Вышаўшы з Стафанаўкі, Салагуб канчаў ужо гімназію, здаў быў ужо колькі экзаменаў, каб атрымаць матуру (атэстат сьпеласьці), аж зноў яго кідаюць у вастрог на Лукішках. Сядзеў ён гэтым разам дзевяць месяцаў, да вясны 1928 г.