Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

блачкі ясные, ветрык вясёлы, будзеця-ж плыць над маей роднай старонкай, над вёскай Вязынкай і над нашай хацінкай, шапніцё там маім бацьком і брату, што Янук с чужыны шлець ім сыноўнее жаданьне і што не далей, як сягодня ў ночы, калі яны будуць спаць, разлічыцца с сьветам.

Воблачкі хутка прайшлі, неба па троху сінела і нарэшце саўсім стала чорным, як смоль.

Турма заснула. І вось а поўночы, калі дзесь на вежы прабіла раз, два, пачуў ён шастаньне па карыдорах, скрыгаглівы піск замкоў і лязганьне кандадлоў.

«Вось яно так і ёсь. Даждаўся».

І як ужо пачуў, што ціхачом падыходзюць к яго дзьверам сабраў апошніе сілы, падняўся з ложка, і вобмацком ля сьцяны пачаў піраступаць с кута ў кут.

«Пэўне сыць, а можа здаўся, — пачуў Янук голас за дзьверамі.

«Ня сьпіць і не здаўся», сабраўшыся с сілай, крыкнуў Янук. «Я жду не даждуся, калі ўбачу сьмерць маю, вось пойдзім і гляньце, як адважна спаткаюся з ёй.»

Пры гэтым атчыніліся дзьверы, і ў каморку увыйшлі саддаты. Янук апёршыся на плячо салдата, ледзьве пераступіў парог, і крок за крокам прышоў у вялікі пакой, дзе гуртком пры сьцяне стаялі ўсе яго хаўрусьнікі, сквапна паводзючы вачыма па ім.

Не бачыўшыся доўгі час, яны нібы аслупелі і жадным правам не маглі распачаць размову.

Янук хацеў кінуцца к ім, абняць усіх разам, цалаваць, плакаць і памерці тут пры іх, не зрабіўшы жаднай фатыгі для ката.

Сабраўшыся з духом ён плачучы дрыжачым голасом прамовіў: «браточкі, не страшыцёся сьмерці, сьмела глядзіце ў вочы ей». Але кашель прарваў размову і па вуснах пацекла густая кроў.

Гэта ўсе бачылі, і разам іх павялі.