Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дні беглі за днямі: часта ў Янука зьбіраліся яго хаўрусьнікі, гаманілі аб нейкай прынадзе, то ад’ежджалі, то прыежджалі з нейкімі пакункамі і з нецярплівасьцю чэкалі таго дня, калі ім у пяцёх прыдзецца заняць тое мейсца, дзе павінны былі спаткацца з імі іх ворагі.

Даўно жданы дзень надыйшоў, і толькі стукнула тая часіна, як ўсё яны пазаймалі кожны сваё мейсца, ані ня мысліўшы аб тым, што можэ апошні раз бачаць сьвет.

.    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .    .

Страшная вядомасьць, як маланка, абляцела ўвесь горад. Шмат гаманілі, бегалі, бегалі і арэштовывалі ўсякага падазронага.

Ні Янук, ні яго хаўрусьнікі не вярнуліся да дому, бо ўсе, як адзін, папаліся на мейсцы і былі замкнуты ў вастрозе за моцнымі замкамі. Пашлі дапросы, хто і што? Як ні дабіваліся пазнаць фамілію Янука, жадным правам не ўдалося, так і лічыўся невядомы, 23 гадоў, брунэт с чыстым тварам.

Усё ат тых дат прапала: дружба, бацькі, брат Рыгор; усё разлецелася, як імгла ў полі.

Праз колькі дзён іх пад сільным канвоем павялі ў суд і размясьцілі памеж салдат на даўгой лаўцэ.

Янук мутным вокам акінуў вялікі, абшырны пакой, усіх, што сядзелі за шырокім сталом, і, гледзючы, мысьліў: няўжо гэта проці іх назбіралася столькі людзей, каб пад рад колькі гадзін гаманіць, пытацца пра тое, што ўжо даўно абрыдала атказываць і посьле на рэшткі ўсяго сказаць тое, што ўсякі з іх ведаў наперад.

Суд зацягнуўся на доўга, бо ўсе, як адзін, на запытаньня давалі адветы кароткіе, с каторых мала чаго можна было зразумець.

І вось, калі праз шкло у вялікіх вокнах зазіяў чырвонінь- промень ат заходзячага сонца, судзьдзі выняслі прыгавор: усіх пяцёх на шыбеніцу.

Ціха і спакойна выслухалі ўсе сьмертны прыгавор. Не ўздрыгнула ні адна жылка на іх мізэрных тварах, і ўсё як