Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

школы і памочнік пробашча кс. Піус Горбачэўскі, каторы хацеў навучыць селянскіх дзяцей усяго таго, чаго вучаць па другіх школах панскіх дзяцей. Ён чытаў ім казкі Эзопа, польскаго паэта Нарушэвіча і «Wiadomości brukowe», каторые выхадзілі у Вільні і ў каторых не раз пісалі аб дрэнным палажэньні селян і аб патрэбе скасаваць паншчыну. Хацеў ён, як з гэтаго відаць, зрабіць с селян думаючых людзей. Відаць школа мела добрых людзей-кіраўнікоў, калі з гэтай школы вышлі і умелые заступнікі сваей ідэі; з гэткіх вядомы нам Камінскі: каторы, выросшы, умела і шчыра атстаіваў проціў пана правы сваіх суседзёў, селян Крошына.

Вучні гэтай школы, чытаючы тое, што пісалі вялікіе Шаблон:Абылка, перэжываючы тое, што і яны, хацелі гэтак сама напісаць нешта падобное да таго, што чыталі і перэжывалі. Хлопчыкі пачынаюць пісаць вершы, яны то стараюцца пісаць на спадобу тых арыгіналоў, што чыталі, то зноў пробуюць напісаць сваё, беручы тое, што яны самі чулі і бачылі. С чысла гэткіх хлопчыкоў вядомы нам толькі адзін, Павал Бахрым. Будучы ў школі, ён вельмі спадабаў пісаць вершы. Многа вершаў з Нарушэвіча, баек Эзона і др. ўмеў ён на памяць; перапісываў, што нападалося, ня толькі друкаванае, але і рукапіенае[1]. Яго, начынаючаго думаць, душыла цяжкая мужыцкая доля, і гарэлі вочкі, калі перапісываў словы і вершы аб мужыцкай свабодзе. Ведаючы, што гэта у другіх краях можна, тагож жадалі яны і ў сябе.

То пэўна, што Крошынская школа развіла сьвядомасьць у селян. праца Магнушэўскаго падняла і заможнасьць іх. Саўсім зразумела, што яны павінны былі цьвёрда атстаіваць свае правы проці ўсіх, хто хацеў іх нарушыць. Скора зьявілася патрэбнасьць гэтаго.

  1. Вершы і песьні пападалі у Крошын разнымі дарогамі. Адны браліся с кніг, другіе хадзілі у рукапісных запісях: гэтак было з вершам «Разгавор Мужыкоў» (Rozmowa Chłopów).