Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хто псуць фабрыку спрабуе —
Я здаўлю таго прынукай:
Абручом такім спаўю я,
Як вужакай, як гадзюкай.

5-е відма.

Ці ты блёкату напіўся,
І за лішне, перамерыў? —
Аж пад мур наш заваліўся
С сваей востраю сякерай.

Не, не трапіў на пару ты,
Не туды прывёў бог шкляны…
Напаю цябе атрутай,
Аж патомак будзе пьяны.

Вон адгэтуль, покі цэлы!
Я ганю цябе законна:
Шкляным звонам, капляй белай, —
Царства нашаго аслонай.

Хто звадзіць шынк наш спрабуе,
Я здаўлю таго прынукай:
Абручом такім спаўю я, —
Як вужакай, як гадзюкай.

6-е відма.

Ну, чаго сюды прыпоўз ты?
Ці табе не здаў хто рэшты?
Чаго лезеш горш каросты
І гішэфты мне псуеш ты?

Тут не гандэль, тут не крама:
Німа дзёгцю, німа солі…
Вон! Засядзь клапом пад трамай,
Шукай скарбу ў сваей столі.