Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


2-я русалка, (так сама).

Мо’ стары князь, мой муж,
Ка мне йдзе — як жывы?..

Усе тры (разам).

Ну, ў кусты, хто куды!
Хай-жэ йдзе маладзец,
Пакуль блуду яго
Не надойдзе канец.

(разбегаюцца).

Сам, (разгледаючыся).

Ня сьлеп я, здаецца,
Здаецца не пьян, —
Зноў гэтае мейсцэ,
Той самы курган.

І ногі прысталі,
І хочацца спаць,
А сьцежкі, чым далей —
Не знаць і не знаць.

Ці кінуў хто ўрокі
У кожны тут кут,
Ці ведзьмы ў нарокі
Мяне водзюць тут.

Так шумы пужаюць,
Чуць што дзе дрыгне:
А дома чэкаюць
Даўно ўжо мяне.

Гоп! гоп! Не чуваці,
Атказу німа.
Ой, пушча, ой, маці,
Ты зводзіш здарма́!