Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У мяне-ж, ах, прышло
Дзіцянётка на сьвет;
Хлопчык мілы такі,
Як-бы с кветак букет.

Стыдна стало ўжо тут
Мне за долю сваю…
Я ў пялёнках яго
Закапала ў зямлю.

Як нябошчык, жуда
Мяне ўсю абняла:
Я у горад аттуль
Пабрыла, уцекла.

Ну, пасьля гарадзкі
Брук мяне адалеў:
Хто мне лепей плаціў —
Ласкі лепшые меў.

З віном слёзы піла,
Час маланкай ішоў;
Не стрывала і там —
Уцекла ўжо дамоў.

Сьцюжай выла зіма.
Сьцежку сьнег засыпаў;
Даплелася сяк-так,
Дзе маленькі мой спаў.

Абняла курганок,
Сьлёзы беглі с павек,
І заснула я там,
Ах, заснула на век!

І за тое сную
Так сюды і туды,