Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І за тое люблю
Гутатаціся так,
Як-бы дзе на градзе
Зацьвітаючы мак.

Усе тры (разам).

Гу-та-та, гу-ля-ля,
Гу-ля-ля, гу-та-та!
Як-бы дзе на градзе
Зацьвітаючы мак.

2-я русалка, (седаючы пад дубам).

Я сядзець так люблю, —
Гэта мой трон-пасад:
Бо-ж я княжнай была
Таму лет сто назад.

Прыгажэй за мяне
Не было наўвакруг;
Шмат пакорных тады
У сябе мела я слуг.

Найвярнейшы адзін
З іх мяне спадабаў:
Як шалёны хадзіў,
У мой бок пагледаў.

Знала мукі яго
Я усе на вылёт;

Як сьмяшы, ахў, сьмяшыў

Яко сумны паглёд.

Тады сэрца ў мяне
Не было, ці было…
Княжне меці яго —
Не да твару ішло.