Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пры 2-ім століку.

1-шы, (да 2-га).

Сам галавы сваей ня вешай:
Табе яе другі павесе…
Пі, каб аж процьму ўсю усьцешыў,
І ў гэтай сам струпеў пацесе.

2-гі, (падымаючы чарку).

За тые плецены прылады, —
За тых, што точенаю сталей
Былі ва ўсіх пуцях завадай,
Пакуль аж тут не прыкавалі!

Пры 3-м століку.

1-шы, (да 2-га).

Што гнеш свой карк, як вол у плузе,
Зямлю капаючы нарогам?
Пі, як канюх расу на лузе, —
Ярмо ты нойдзеш за парогам.

2-гі, (бяручы чарку).

За тые пухавы пасьцелі,
За торцы, стогі аж пад неба, —
За тых усіх, што хлеб мой елі,
Пакуль мне тут не далі хлеба!

Пры 4-м століку.

1-шы, (да 2-га).

Што круціш сумна галавою,
Як касьцеломнаю машынай?
Пі, каб аж трэсла ўсім табою,
Як трасе вецер павуцінай.