Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дваякімі. Гэта значыць палавіна кожнаго сшытка будзе друкавацца аднымі літэрамі, другая палавіна другімі. Гэтым мы думаем ясна паказаць, што справа літэр — справа толькі формы, гэта справа малаважная, і гэтым думаем памагчы згодзе між прыхільнікамі рожных літэр.

Напасьледак выказываем надзею, што ўсе сьведомые беларусы аднясуцца прыхільна да нашае труднае працы, будуць выбачаць тые абмылкі, што заўсягды могуць быць пры пачатку усякай справы, — і памогуць нам сваімі сіламі.

Беларуская выдавецкая суполка
„Загляне сонце і і ў нашэ ваконцэ“.