Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2-гі голас, (перэпыняючы).

А с сякерай,
Зьвёўшы хаты, ў воласьць мерыў?

Сам.

Як і вы, бег ратаваці
Вас усіх, як сваіх брацьцеў.

3-ці голас, (кабечы).

С тапаром і галавешкай.
Патцікаючыся сьцежкай…

4-ты голас.

Покі што, прывяжем к грушы.

5-ты голас.

Хай-жэ тут мазгі пасуша,
Як агнём агонь гасіці.

Сам.

Хоць зарэжце, хоць судзіце,
На начлезе быў я толькі.

4-ты голас.

Ці німа ў каго вяроўкі?

3-ці голас.

Ўсе бярвеньня пагарэлі,
А вяроўкі каб ня стлелі?

4-ты голас.

Паяса́ мо хто пазычэ,
Посьле ўсё на ім палічым.

Колькі галасоў.

Хто аб по́ясе тут думаў!