Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

самы вялікі слон, якога карфагеняне звалі «Ярасць Ваала»; заблытаўшыся нагой ў ланцугах, ён да самага вечара выў са стралою, якая тырчэла ў яго з вока.

Варвары слабелі; грэцкія гопліты пакідалі зброю. Бачылі, як Спендзі, схіліўшыся на шыю вярблюда, прышпорваў яго ў плечы, двума пікамі. Тады ўсе кінуліся да флангаў і пабеглі ў бок Уцікі.

Бачучы, што здабыча іх уцякае, частка карфагенскіх войск, якая пад абаронай фалангі менш за ўсіх мела чалавечых афяр, хацела ўжо кінуцца ўслед за наёмнікамі. Але ў гэту мінуту раптам з’явіўся Гамількар.

Срэбнай аброцькай стрымліваў ён свайго, як тыгр, паласатага каня, які быў увесь запенены. Адным рухам трохкутнай пікі ён супыніў войска.

І войска зараз-жа рушыла ў напрамку да горада і да ракі. Засталася толькі фаланга, якая занялася бязлітасным знішчэннем рэштак варвараў. Гамількар загадаў захапіць як можна больш палонных. Але карфагеняне з вялікай неахвотай выконвалі яго распараджэнні; так хацелася ім спагнаць злосць і нянавісць, што накапіліся ў іх. Варвары амаль не супраціўляліся. Калі да іх падыходзілі з мечам, яны спакойна падстаўлялі горла, заплюшчваючы вочы. Але былі такія, што абараняліся да апошняй мінуты; іх білі каменнямі, здалёку, як шалёных сабак.

Ноч спусцілася на зямлю, Карфагеняне, варвары — усе зніклі. Дзе-ні-дзе воддаль блукалі ўцёкшыя сланы, уносячы, усё яшчэ палаючыя вежы на спінах. Нібы маякі, атуленыя густымі туманамі, гарэлі яны ў змроку; і на раўніне ўсё было нерухома і ціха; толькі рэчка хвалявалася, уздулася ад трупаў, якія яна ўносіла ў мора.

Праз дзве гадзіны з’явіўся Мато. Пры святле зорак яму паказаліся нейкія даўгія няроўныя кучы, якія ляжалі на зямлі.

Гэта ляжалі радамі варвары. Ён нахіліўся, — усе былі мёртвымі. Ён крыкнуў — ніхто не адказаў.

Якраз гэтай раніцай Мато са сваім войскам кінуў аблогу Гіпа-Зарыта, каб пайсці на Карфаген; недалёка ад Уцікі, пачуўшы незразумелы яму шум бою, Мато кінуўся туды самым блізкім шляхам, праз горы; але з прычыны таго, што варвары беглі далінай і ўздоўж берага мора, ён ні з кім не сустрэўся.

Пасля доўгіх пошукаў, калі только пачынала развіднаць, Мато