Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніцу; і так добра разлічыў адлегласць паміж войскамі, што калі варвары напалі на яго, карфагенскае войска ўжо выцягнулася ў адну даўгую суцэльную лінію. У сярэдзіне даўгімі пікамі шчацінілася фаланга, якая складалася з сінтагм, ці правільных квадратаў па шаснаццаць чалавек на кожным баку.

Наадварот, войскі варвараў у часе шпаркага бегу ня здолелі захаваць правільнага строю. Занадта расцягнуўшаяся ў даўжыню лінія фронта была звілістая, месцамі разарваная. Воіны задыхаліся ад хуткага бегу.

Фаланга высунулася ўперад, выставіўшы свае пікі. Надта тонкая лінія варвараў не вытрымала страшэннага націску, падалася да сярэдзіны.

Войска варвараў было разрэзана на два велізарных абрубкі, якія занепакоена мітусіліся пад націскам абхапіўшых іх флангаў. Гібель здавалася немінучай.

Тады Спендзі загадаў напасці на фалангу з бакоў і, урэзаўшыся ў рады, прайсці праз яе з двух бакоў у адзін час. Але вузкія рады карфагенян праслізнулі за даўгімі, як раней стаўшы спераду, і фаланга перастроілася да варвараў, такая-ж страшная з бакоў, якой было толькі што з фронта.

Апіраючыся на сланоў, фаланга то сціскалася, то выцягвалася, перастройваючыся: квадратам, конусам, ромбам, трапецыяй і пірамідай. Бесперапынны падвойны рух утвараўся ў ёй ад аднаго канца да другога, бо тыя, хто былі ў задніх радах, перабягалі да пярэдніх, а гэтыя, па меры стомленасці ці ранення, адсоўваліся назад.

Пакрываючы галасы начальнікаў, несліся трубныя гукі і звон баявых лір карфагенян; у паветры свісцелі гліняныя і свінцовыя шары, выбіваючы мечы з рук і разбіваючы галовы. Бітва дасягнула да самага вялікага напружання. Параненыя і тыя, прыкрываючыся шчытом, вольнай рукой працягвалі мечы — насустрач ворагам, апершы іх рукаяткай аб зямлю; другія, у лужынах уласнай крыві, паварочваліся і хапалі зубамі за ногі ступаўшых па іх воінаў. Палахліўцаў, якія прасіліся дараваць ім жыццё, ніхто нават не слухаў. Натоўп так сціснуўся, пыл падняўся такой густой хмарай, шум быў такім вялікім, што доўга немагчыма было што-небудзь убачыць. Але вось атраду умбрыйцаў з шасцідзесяці ўсяго чалавек, непераможным ударам цвёрда накірэваных пік, удалося разагнаць дзве сінтагмы зараз. Адначасова