Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Без усякіх сігналаў, не чакаючы каманды, варвары кінуліся да зброі, каб хутчэй напасці на Гамількара.

Пры адным гэтым імі Спендзі задрыжэў. Ён паўтарыў, задыхаючыся:

— Гамількар! Гамількар!

А Мато, як знарок, не было тут. Што рабіць?

Бегчы немагчыма, ды і куды? Нечаканае з’яўленне карфагенян, страх перад суфетам і, асабліва, неабходнасць неадкладна рашыцца на што-небудзь збіла з панталыку Спендзі; ён ужо бачыў сябе праткнутым сотнямі мечаў, з адсечанай галавой, мёртвым. Тымчасам яго паклікалі; трыццаць тысяч чалавек гатовы былі ісці за ім; гнеў на самаго сябе ахапіў яго; каб схаваць сваю бледнасць, ён намазаў сабе шчокі румянамі, потым зашпіліў на каленках панцыр, выпіў шклянку моцнага віна і пабег услед за войскам, якое спяшалася насустрач суфету.

Наёмнікі так хутка пастроіліся, што Гамількар ледзь здолёў паставіць сваё войска ў баявы парадак. Карфагенскае войска налічвала каля дванаццаці тысяч чалавек, але здавалася яно значна меншым, бо выстраілася даўгім, надта сціснутым прамакутнікам, з вузкімі флангамі.

Бачучы іх слабасць, нястрымная радасць ахапіла варвараў: як на тое, самога Гамількара не было відаць. Ці не заспаўся ён там? Але-ж ці не ўсёроўна? Падазронасць, яхўю яны адчувалі да гэтых гандляроў, узнімала іх дух.

Яны развярнуліся вялікай прамой лініяй, якая выступала за флангі пунічнай арміі, каб з усіх бакоў абхапіць яе. Але ледзь яны падышлі на тры сотні крокаў, сланы раптам павярнулі назад; тут-жа і клінабары, павярнуўшыся на месцы, пайшлі за імі; здзіўленне наёмнікаў падвоілася, калі і лёгкая пяхота пабегла наўздагон за імі.

Карфагеняне спалохаліся: яны ўжо бягуць. Страшны шум падняўся ў войсках варвараў; і, з вышыні свайго вярблюда, Спендзі радасна закрычаў.

— Я так і ведаў. Уперад! Уперад!

І тады паляцелі дроцікі, стрэлы, знарады з прашчоў мятальнікаў, усё разам. Сланы, параненыя стрэламі, пабеглі хутчэй; пыл густой хмарай ахутаў іх, і, як цені ў тумане, яны зніклі ў ім.

Гамількар загадаў, каб часці фалангі рассунуліся, прапусціўшы скрозь праходы ляцеўшых на флангі сланоў, лёгкую пяхоту і кон-