Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маленькія ячэйкі, якія былі выдлублены навокал усёй сцяны, і столькі іх там было, што ўсё памяшканне нагадвала ўнутранасць вулея. Усюды былі рассыпаны смолы, парашкі, карэнне, шкляныя пузыры, галіны таволгі, пялёсткі ружаў. Цяжка было дыхаць сярод адураючых пахнючасцяй.

Глянуўшы на скрынкі з нардам, якія былі нарыхтаваны для адпраўкі за мора, ён загадаў кінуць туды антымону для павелічэння вагі.

Ён прайшоў на другі бок садоў, да мізэрненькіх домікаў, паглядзець на работу хатніх рамеснікаў, вырабы якіх ішлі на продаж. Краўцы вышывалі ўзорамі плашчы; другія плялі сеткі, размалёўвалі падушкі, кроілі сандалі; рабочыя з Егіпта чарапашынай паліравалі папірус; лёталі чаўнакі ткачоў, грымелі кувадлы збройнікаў.

Гамількар спыніўся каля іх і сказаў ім:

— Куйце мечы. Куйце без адпачынку. Мне яны будуць патрэбны.

Гамількар замарудзіў крокі; дарожкі ўсюды былі перагароджаны вялікімі дрэвамі, апаленымі ва ўсю даўжыню; платы былі зламаны; вада абвадняльных каналаў расцякалася дарэмна; у мутных лужынах ляжала бітае шкло, шкілеты малпаў. Усё было кінута так, як заставалася пасля бала наёмнікаў; слугі не чакалі, што Гамількар калі-небудзь можа звярнуцца дадому.

На кожным кроку перад ім адкрываліся новыя зруйнаванні, новыя рэшткі рагрому. Ён не мог паставіць гэтых людзей перад катапультай і разнесці іх у кавалачкі. Яму стала дасадна, што ён абараняў іх на сходзе старэйшын; ён быў абдураны, жорстка ашуканы.

Абдаланім дрыжэў кожны раз, калі Гамількар набліжаўся да паркаў. Але суфет пайшоў па сцежцы да млына, адкуль насустрач ім несліся сумныя гукі.

Там, у хмарах пылу, круціліся цяжкія жораны: два гранітных конусы, пастаўленыя адзін на адным. Адны з рабочых рукамі і грудзьмі напіралі на жоран, штурхалі яго, а другія ўпрагліся і цягнулі яго. Шлейкі нацёрлі пад пахамі іх гнойныя раны, як на холках у аслоў, і чорныя разлезлыя лахманы, ледзь прыкрываючы бакі, як даўгія хвасты, целяпаліся канцамі каля сцёгнаў. Вочы былі чырвоныя, ланцугі звінелі на нагах; яны ўсе ў адзін