Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таемнае яйцо, у якім хавалася багіня Карфагена. Пры думцы ўчыніць святатацтва, прагнасць наёмнікаў успыхнула з новай сілай; яны жвава расклалі агонь пад бронзавымі вазамі і забаўляліся, гледзячы на дзівосных рыб, якія біліся ў закіпеўшай вадзе.

Воіны зграмадзіліся натоўпам, штурхаючы адзін аднаго. Іх страх мінуў. Яны зноў узяліся піць. Абапіраючыся кулакамі аб сталы, якія хісталіся, як ім здавалася, падобна караблям, яны азіраліся навакол сваімі вялікімі п’янымі вачыма, позіркам паядаючы ўсё чаго не здолелі ўзяць рукамі. Другія, ускочыўшы на сталы, ступалі проста сярод паўміскаў па барвяных абрусах, б’ючы нагамі ўслончыкі са слановай касці і тырскія шкляныя судзіны. Песні зліваліся з хрыпеннем рабоў, якія паміралі сярод разбітых чаш. Воіны патрабавалі яшчэ віна і мяса, і золата. Шаленствавалі на сотні моў. Ад дрэва да дрэва пажар ахапіў гаі; з высокіх зялёных зараснікаў вырываліся даўгія белыя кучаравыя клубы дыму, якія нагадвалі курэючыя вульканы. Шум узрастаў; у змроку раўлі параненыя ільвы.

Раптам тэраса дварца асвятлілася, адчыніліся сярэднія дзверы і жанчына, сама дачка Гамількара, Саламбо, пакрытая чорным убраннем, паказалася на парозе. Нерухомая, са схіленай галавой, яна глядзела на воінаў.

З абодвух бакоў ззаду яе стаялі два даўгіх рады блядых мужчын у белых убраннях з чырвонай махрастай апухай, якія спадалі проста без складак да ног; у іх не было ні барады, ні валасоў, ні броваў. У руках, пабліскваўшых пярсцёнкамі, яны трымалі велізарныя ліры, і ўсе, прарэзлівымі галасамі спявалі гімн багіне Карфагена. Гэта былі жрацы — эўнухі царквы Таніты.

Саламбо спускалася па прыступках галоўнай усходні палаца, які быў аздоблены па вуглах насамі галер, узятых у баі Гамількерам. Жрацы ішлі за ёю. Павольна ступаючы, праходзіла яна паміж сталамі ваеннаначальнікаў, якія злёгка расступіліся і глядзелі ёй услед.

Прыпудраная фіялетавым парашком прычоска, складзеная, па звычаю ханаанскіх дзяўчын, накшталт вежы, рабіла яе яшчэ вышэй. Нізкі перлаў спускаўся з віскоў да вуглоў рота, ружовага, як паўраскрыты гранат. На грудзях быў набор бліскучых каменняў, сваёй стракатасцю падобны да лускі мурэны. Аголе-