Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

звон вялікага срэбнага поўміска. І чым больш п’янелі воіны, тым часцей ўспаміналі аб несправядлівасцях Карфагена.

Знясіленая вайной рэспубліка дала магчымасць сабрацца ў горадзе ўсім атрадам, што звярталіся. Начальнік усіх войск Карфагена Гіскон, прадугляджальна адсылаў іх назад па частках, каб палегчыць рэспубліцы выдачу пенсіі. Совет-жа ўсё марудзіў, спадзяючыся, што наёмнікі ўрэшце згадзяцца на некаторыя ўступкі. Але зараз нездавальненне накіравалася на іх-жа, бо яны не маглі аплаціць. Карфаген пачаў бачыць у іх, як і ў Рыме, толькі ворагаў. Наёмнікі гэта разумелі і іх абурэнне прарвалася пагрозамі і гнеўнымі ўспышкамі.

Гардуючыся атрыманымі ад рэспублікі ўступкамі, наёмнікі думалі, што цяпер ужо нарэшце здолеюць яны вярнуцца дадому, нясучы ў накідках плашчоў плату за разлеяную кроў. Але скрозь п’яны туман, іх заслугі здаваліся ім бязмежнымі і надта мала ўзнагароджанымі. Яны паказвалі адзін аднаму раны, атрыманыя ў баях, апавядалі пра бітвы, падарожжа, пра паляванні ў сябе на бацькаўшчыне. Яны раўлі і скакалі, падрабляючыся пад дзікіх звяроў. Потым пачаліся агідныя спаборніцтвы: апускалі галовы ў амфоры і пілі без пярэдыху, як стомленыя смагай вярблюды. Лузітанец-асілак, нясучы па чалевеку на выцягненых руках, прабягаў паміж сталамі, выкідваючы з ноздраў полымя. Лакедэамонцы, не знімаючы зброі, цяжка ступаючы, спаборнічалі на тое, хто далей і вышэй скочыць.

Раптам яны пачулі жаласнае спяванне, гучнае і пяшчотнае спяванне, якое падала і ўзнімалася ўверх, як трапятанне крылаў параненай птушкі.

Гэта спявалі рабы ў эргастуле. Частка воінаў кінулася іх вызваляць, ускочыўшы адным махам і знікнуўшы сярод змроку.

Яны вярнуліся, гонячы сярод гучных выкрыкаў і слупамі ўзнятага пылу, чалавек дваццаць, якія рэзка выдзяляліся блядымі тварамі. Востраверхія шапкі з чорнага лямецу пакрывалі іх брытыя галовы; усе яны былі ў драўляных сандалях і разам са звонам кайданоў паднімалі грукат, падобны да грукату калясніц.

Вызваленыя нявольнікі рассеяліся ў натоўпе, які абкружыў іх з роспытамі. Адзін з іх застаўся стаяць паводдаль. Скрозь дзіркі тунікі відаць былі плечы, спаласаваныя даўгімі рубцамі… Панурыўшыся, ён недаверліва азіраўся, злёгку прыжмурваючы