Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Злітуйся!…

Нарэшце ён асмеліўся злёгку, адным пальцам крануцца яго локця:

— Няўжо ты хочаш яго… у яго не хапіла сілы дакончыць, і Гамількар спыніўся на момант, здзіўлены гэтай пакутай.

Але ўзрок, які ён адказаў, быў больш цяжкім і халодным, чым сякера ката; раб, трацячы прытомнасць, упаў на пясок да яго ног, Гамількар пераступіў праз яго.

Людзі ў чорным, утрох чакалі ў вялікай залі, прыхіліўшыся да каменнага круга. Гамількар зараз-жа пачаў рваць на сабе адзенне і качацца на плітах падлогі, рэзка выкрыкваючы:

Ах, бедны мой маленькі Ганібал! О, мой сын, мая ўцеха, мая надзея, маё жыццё! Забіце і мяне разам з ім! Увядзіце мяне! Гора! Гора!

Ён драпаў сабе пазногцямі твар, вырываў валасы і выў, як плакальніцы на пахаваннях.

— Забірайце-ж яго хутчэй! Я вельмі пакутую. Ідзіце адсюль! Забіце мяне, як і яго!

Служыльнікі Малоха дзівіліся, што ў вялікага Гамількара такое слабае сэрца. Яны былі амаль расчулены.

Пачуўся тупат босых ног і перапыністае хрыпенне, падобнае да дыхання прыбегшага дзікага звера; на парозе трэцяй галярэі, між касякоў слановых клыкоў, паказаўся чалавек, увесь бледны, жудасны, працягваўшы да іх рукі, ён крыкнуў:

— Маё дзіця!

Гамількар адным скачком кінуўся на раба, і рухой закрываючы яму рот, пачаў крычаць яшчэ гучней:

— Гэты стары выхаваў яго, ён называе яго сваім дзіцём; ён звар’яцее, даволі, даволі! Ідзіце!

І, падштурхоўваючы ў спіну і трох жрацоў і іх ахвяру, вышаў з імі і моцным ударам нагі зачыніў за сабой дзверы.

Яшчэ некалькі хвілін Гамількар прыслухоўваўся, баючыся, што яны могуць вярнуцца. Потым ён падумаў, ці не пакончыць яму з рабом, каб быць упэўненым у яго маўчанні; але небяспека яшчэ не зусім прайшла.

Ён баяўся, ль гэта смерць, калі богі будуць угневаны ёю, можа абярнуцца на яго сына. Тады, перадумаўшы, Гамількар паслаў праз Таанах лепшае, што было ў кухні; чвертку казла, бобу і кансерваў з гранатаў.