Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Трырэма — ваенная галера карфагенян з трыма радамі вёслаў.

Туніка — стара-рымская ніжняя вопратка, якая мела выгляд ніжняй кашулі самага простага пакрою, цалкам сходна па фасоне з грэцкім хітонам.

Туніс — горад існуючы і па сёння, паблізу Карфагена, заселены туземнымі плямёнамі.

Умбрыйцы ці Умбры — італьянскае племя ў глыбокай старадаўнасці, панаваўшае ў паўночнай і сярэдняй таліі, але страціўшае самастойнасць у барацьбе з Рымам.

Уціка — таксама як і суседні з ёй Гіпа-Зарыт, — адна са старадаўнейшых фінікійскіх калоній на паўночна-заходнім афрыканскім беразе, у 35-40 кілометрах ад узнікшага пазней Карфагена.

Фала́нга — цесна самкнутае і баявое пастраенне воінаў у грэцкіх войсках, асабліва ў спартакаўцаў.

Фетыш, фетышызмфетышызм называецца адна са ступеняй развіцця рэлігійных вераванняў, фетышам можа служыць які хочаш статуй, ідал, прадмет.

Феца́на ці фазанія — так называлася краіна на поўдзень ад лібійцаў, у якой жыла племя гарамантаў.

Хамелеон — жывёліна, блізкая да яшчарак; незвычайная здольнасць як змяняць сваю афарбоўку ў залежнасці ад колеру навакольных прадметаў павяла да таго, што хамелеонам называюць чалавека, які мяняе свае перакананні адпаведна акалічнасцям і сваёй выгодзе.

Ханаа́н — Палестына.

Цыстэ́рна — вадаём — штучная вадазмяшчальня, якая рабілася ў старадаўныя часы для збірання і хавання запасаў дажджавой вады ў краінах і мясцовасцях, дзе адсутнічаюць рэчкі і ручаі.

Цымба́лы — старадаўні музычны інструмант — металічныя талеркі, якія ўдаралі адна аб адну.

Цынобра — вядомая ў старажытнасці ярка-чырвоная мінеральная фарба, якая сустракаецца ў прыродзе ў гатовым выглядзе.

Эга́цкія астравы — некалькі невялікіх астравоў на захад ад Сыцыліі, месца славутай морскай бітвы паміж рымлянамі і карфагенянамі, вырашыўшай лёс першай пуніцкай вайны.

Эпір — вобласць бясплоднай, гарыстай часткі паўночна-заходняй Грэцыі, заселеная малакультурнымі пастухоўскімі плямёнамі.

Эргастул — будынак, акапаны канавамі, з кратамі на вокнах і замкамі на дзвярах, служыўшы турмой, цямніцай для ваеннапалонных, абярнутых часцей за ўсё ў нявольнікаў і рабоў.

Эрыкс — горад на паўночна-ўсходнім беразе Сіцыліі, блізка горада Дрэпанума, дзе адбылася бітва паміж карфагенянамі з Гамількарам Баркай на чале і рымлянамі з консулам Лутацыем, які прагнаў Гамількара з Эрыкса.

Этрурыя — вобласць на паўночным захадзе старадаўнай Італіі, заселеная старажытнейшымі жыхарамі Італіі — этрускамі, стварыўшымі сваяасаблівую, даволі высокую культуру.