іх трымаў, нарэшце раздражняла іх болыш усялякага паражэння. Аднак варвары не падалі духам і ішлі за ім.
Нарэшце, падвечар, паміж Срэбнай і Валавянай гарой, сярод велізарных скал пры ўваходзе ў цясніну, варвары насціглі атрад велітаў Гамількара; усё яго войска знаходзілася, відавочна, тут, наперадзе, бо быў чутны глухі гул ад крокаў і гукі сігнальных ражкоў; карфагеняне зараз-жа пабеглі і схаваліся ў цясніне. Войска спускалася ў даліну, якая мела форму лезіва сякеры, і была абкружана высокімі горамі. Насцігаючы велітаў, варвары кінуліся ўслед за ім туды; у глыбіні, разам са стадам быкоў, якія імчаліся ўскач, паказаўся бягучы ў замяшальніцтве яшчэ новы атрад карфагенян. Чалавек у чырвоным плашчы на момант мільгануў сярод іх; гэта быў суфет, і радасць, і шалёны гнеў з новай сілай успыхнуў у душы варвараў.
Ніто з ленасці, ніто з асцярогі многія варвары спыніліся ля ўвахода ў цясніну. Тады з лесу выскачыў атрад конніцы і пагнаў іх мечамі і пікамі ўслед за другімі; хутка ўсе варвары апынуліся ў нізе ў даліне.
Хутка ўся грамада людзей, прабегшы ад аднаго канца цясніны да другога, спынілася; яны не знаходзілі выхада.
Сапраўды, ледзь толькі варвары спусціліся ў даліну, як людзі, якія схаваліся за абломкамі скал, падняўшы іх шастамі, скінулі ўніз; і так як спуск быў вельмі стромкім, велізарныя глыбіны хутка скаціліся і зусім закрылі вузкую цясніну.
У другім канцы даліны цягнуўся даўгі праход. У глыбіні яго, па загадзя прыстаўленых лесвіцах, сукрытыя ад варвараў скаламі, веліты хутка ўзлезлі наверх і далучыліся да арміі карфагенян, якія знаходзіліся на пласкагор’і. Варвары вельмі позна заўважылі іх. Калі яны кінуліся туды, велізарная крата, у сорак локцяў вышыні, зробленая якраз па велічыні прахода, раптам спусціліся перад імі, як шлагбаум, нечакана ўпаўшы з неба.
Такім чынам, задум суфета ўдаўся. Ніхто з наёмнікаў не быў знаёмы з горамі. Яны далі сябе завесці ў лавушку.
Аж да раніцы варвары цясніліся радамі, штурхаючы адзін аднаго, з канца у канец выходзіўшы ўсю даліну. Яны рукамі мацалі гару ў дарэмных пошуках выхада.
Нарэшце падышоў дзень; усюды навокал падымалася велізарная белая, адвесная сцяна. І нідзе ніякага ратунку, ніякай