Перайсці да зместу

Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На той бок лесу ішла тады ўпартая работа, ад якой сьвет ня міл быў Вінцэнтаму. Але на хутар да Бушмара ён ня прыходзіў больш радзіцца і даваць парады. Пачаў хадзіць ён сюды тады, калі бяда навалілася на Бушмара. Сам Вінцэнты памог гэтаму — у яго тады ўжо раджалася думка сілаю засталявацца каля Бушмара. Ён пачаў варушыцца — стараўся ўсё падгадзіць начальства, каб, як будзе поўная абрэзка, далі яму кавалак бушмаравай зямлі. І калі не ўдалося гэта, стаў прыглядацца да новае справы. Бушмара пацяглі тады ў суд за буйную высечку лесу: ён пачаў патроху спускаць хвоі і закладаць неўзаметкі разабраную сцяну ў гумне. Вінцэнты адразу даглядзеў гэтае Бушмаравае работы. На Бушмара наклалі вялікі штраф. Бушмар яго ня выплаціў, таксама як і не аддаваў падатку. Хтосьці прыехаў з раёну спагнаць з яго штраф. Бушмар захваляваўся, пачаў заікацца, злаваць. А ў тыя дні штосьці не паладзілі яны з Галенаю, і ён тады хадзіў, як зьвер. Якраз здалося яму (ці можа гэтак і сапраўды было), што раённы начальнік вельмі нешта прыглядацца пачаў на Галену, а тая не прагнала яго з хаты, што было патрэбна дзеля Бушмаравага спакою. І от на дварэ раённы службовец штосьці пачаў гаварыць Галене, сьмяючыся гэтак, як сьмяюцца прыгожым жанчынам. Бушмар, сьціснуўшы зубы, схапіў службоўца за пояс, пераімчаў упоперак цераз двор і кінуў на той бок плоту. Той ледзьве падняўся, доўга сядзеў на зямлі, пакуль сяк-так здолеў павалачыся ў вёску. А назаўтра Бушмара арыштавалі. Тут было ўсё — і нявыплата падатку, і