Перайсці да зместу

Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Якая-ж я пані, — сьмяецца жанчына, — цяпер няма паноў.

— Ну, няхай сабе няма, а вы пані.

Ён гаворыць гэта спрытна, лёгка. Падступае бліжэй і есьць вачыма жанчыну. Відаць за своей век добра вывучыў ён рознастайнасьці жаночых характараў. Жанчына разумее яго добра і хітра глядзіць на яго. Ёй робіцца весела і яна сьмяецца. Але стары ведае цану ўсім жаночым сьмехам, ён ім ня верыць адразу. І гады яго гэтакія ўжо, што толькі хіба кпіць можа з яго, усьмешкаю, маладая жанчына. Але думак гэтакіх няма ў старога. Ён вітаецца з жанчынай за руку. Тая руку падае, але з хітрым, моцным сьмехам адразу вырывае назад. Тады стары бярэ яе за плечы, каб прайсьці ў сенцы. Жанчына бачыць, што ўжо досыць расьцьвяліла стараго, і годзе ўжо гэтага. Дык яна робіцца жорсткаю:

— Вы за якою патрэбаю прышлі, ці зноў…

— За патрэбаю, за патрэбаю, — шпарка ратуецца ён — з таею-ж самаю ўсё патрэбаю… З таею-ж…

— З якою?

Жанчына быццам ня памятае, або й зусім ня ведала нічога. На твары яе вясёлая рашучасьць і злосьць. От яна зараз назаўсёды адшые адгэтуль старога, каб больш не цягаўся сюды.

— Пані Галена?

— Якая я пані!

Мала калі чалавека гэтага бачаць такім лагодным, якім ён раптам цяпер робіцца, хіба можа тады ён