Перайсці да зместу

Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён раптам кідае жартаваць. Тон яго робіцца сталым:

— Табе й нядзелі няма?

Аміля ўжо выходзіць з двара.

Бушмар усё-ж чакае яе. Яна як-бы просіць яго:

— Я ня бавілася, праўда?

Яны йдуць назад ужо разам. Калі край лесу губіцца за востраю павароткаю лясное сьцёжкі, Бушмар туліць яе да сябе. Яна, у гэты момант шчасьлівая, глядзіць яму ў вочы; уся больш яшчэ прыгажэе, ружавее, жмурыцца, лашчыцца да яго. Падыходзяць дадому і яна тут зноў успамінае тое, на што ён раней не адказаў:

— Чаму ты гэтакі… Нейкі…

— Які?

— Не гаворыш ніколі са мною?

Яна ня спускае з яго вачэй, і ён глядзіць доўга ў яе твар. Жанчына робіць цуд: на Бушмаравым твары зьяўляецца ласкавая мяккасьць.

VIII

Вінцэнты на погляд здаецца ціхі чалавек. Ён ходзіць павольна і стала. У нядзелю заўсёды ўсьцягвае на ногі шкарпэткі — шэрыя, у чырвоную палоску ўпоперак — жончына работа — і камашы. Ногі ў яго крывыя — разагнутыя дугі, і паходка — з боку на бок. Сьвяточная ватоўка яго з рудога, чырвонаватага старасьвецкага бобрыку. Ці то ўлетку горача; ці то ўвосень, ці ўвясну