Перайсці да зместу

Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Сьледзтва не цягнулася доўга. Бушмара і Вінцанцюкоў судзілі ўвосень. Бушмар адбываў кару.

За тыя гады яшчэ некалькі новых будынкаў вырасла паўз лес.

Бушмар больш у гэтую мясьціну не вярнуўся. Ён зьнік.


∗     ∗

Другая гісторыя перад намі. Гісторыя сыноў Амілі і Галены. Яны растуць, каб дзейнымі ўвайсьці ў новае жыцьцё.

Гэтае-ж апавяданьне скончана.

1929. Сакавік
Слуцак.