Перайсці да зместу

Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

IV

Раз надвечар Андрэй з Уладзем выйшлі з колгасаўскай канторы. Дзённая работа была скончана, мужчыны ля студні мылі рукі. Падышоў да студні памыцца і Ўладзя — перад гэтым ён паўдня рабіў у кузьні з кавалём. Андрэй рушыў за ім. Здалёк яшчэ чулі яны, як нейкая спрэчка ішла ля студні, аж крык нейкі чуваць быў. Усаты дзядзька, размахваючы шырака рукамі, штосьці даводзіў. Некаторыя памагалі яму, некаторыя стараліся абсадзіць яго. Нарэшце выразна выявілася, чаго ён хацеў:

— Гэта праўду ён мне кажа, што цяпер можна йначай крыху.

— Што? — запытаў Андрэй.

— А от тое, што — поле дык мы разам будзем рабіць, а агароды падзелім кожны па кавалку. Куры падзелім, малочную жывёліну.

— Нашто?

— А каб распараджэньне мець сабе.

— Тады хіба й поле?

— Пасьля можна будзе й поле.

— А мо’ цяпер ужо?

— Я не кажу цяпер, але… а ўрэшце…

Тады падаў голас Вінцэнтага сын:

— Гэта то ня трэба, гэтак колгас раскідаецца, але зрабіць два ці тры меншых колгасы — дык патрэбна. Пааддзяляцца па колькі сем’яў разам…

Пасьля гэтага ўзьняўся большы яшчэ крык. А калі разыходзіліся, некалькі чалавек аддзяліліся і пайшлі