Перайсці да зместу

Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ён гаварыў доўга і цешыў Амілю гэтым сваім новым дзеля яе, чалавечым, словам. Яна аж захапілася гэтым, пачула ў сябе прылівы непераможнае радаснай сілы.

— Нашы дзеці ўжо ня будуць гэтакімі, — зноў здагадалася яна.

— Толькі нам трэба, можа нават дзе й з цяжкасьцю, назаўсёды адвязацца ад старога. Вырваць яго з сябе. І дзеля сябе, і дзеля дзяцей трэба, каб мы гэтую работу рабілі. Я от табе скажу гэта адным словам — забіць і вытруціць бушмараўшчыну. Табе гэта вядома добра, бо ты-ж сама доўга была жыла ў самай бушмараўшчыне…

Ён гаварыў як-бы не аднэй толькі Амілі. Пасьля змоўк і пра штосьці думаў. Доўга гэтак стаялі ў старой хаце, што дажывала апошнія дні свае. Пасьля ён, як-бы адумаўшыся, глянуў на Амілю. У яе ружавеў ад узбуджанасьці твар, яна была рада гэтакай гаворцы. Тады на адвітаньні Ўладзя моцна сьціснуў яе руку. І першы раз, зусім іначай, як дагэтуль, яны паглядзелі адно аднаму ў вочы.

III

Як-жа жыў цяпер Бушмар? Каб ня збегла тады была ад яго жонка, ён можа-б і яшчэ сяк-так трымаў бы добрага таго каня свайго, можа па-воўчы-б гаспадарыў на сваім куце, які яму пакінулі. Але, застаўшыся адзін, ён, як ні стараўся, ня мог даць рады. Брат да яго прыяжджаў часта. Бушмар раз пачаў