Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 6.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нуся жыць у старшага — ў Янука, ён такі паслухняны, спакойны, статэтны, але… не! — буду лепей жыць у малодшага — у Міхалкі, бо у Янука жонка — ведзьма… Эт! неяк будзе! Німа чаго Богу грашыць!

Сумна глянуў стары на каня, каторы стаяў, апусьціўшы ў ніз галаву, і падняўся с свайго мейсца.

— Як вол да доўбні! — але нічога не паможэ — выжэй пят не падскочыш!

Закіраваў каня і пацягнуўся да хаты.


∗     ∗

На заўтра ўжо ўся вёска ведала, што стары Габрусь „выпусьціў лейцы“ і выбіраецца с сынамі ў воласьць раздзяліць паміж іх зямлю сваю. Габрусь лічыўся у цэлай ваколіцы прымерным, здатным гаспадаром, каторага дзеці ня толькі баяцца і паважаюць, але і слухаюць, ня п‘юць і не марнуюць гаспадаркі.

Янук і Міхалка, пачуўшы ат бацькі старога, што ён болей сам працаваць ня будзе, скідаець с плечаў сваіх гэты ціжар і дзеліць паміж іх гаспадарку, зрабіліся яшчэ болей супакойнымі, яшчэ болей паслухнянымі.

— І даўно бы, татка, гэтак зрабіў! Або-о-о, ці мы самі не справімся! Досі табе будзе ўжо працаваць: мы будзем цябе слухаць далей, як і дагэтуль!

Нявесткі таксама гаварылі на гэты лад.

У воласьці Янук і Міхалка крыху касурыліся адзін на аднаго — вядома ж пры дзяліцьбе, але стары Габрусь патрапіў ўсё ўладзіць як найлепей і яны здаволеные прыехалі да хаты. Вымералі вяроўкамі зямлю, паубівалі калкі, раздзялілі будынкі і ўсё пайшло на добры лад.

С самага пачатку, пасьля гэтай штукі, стары Габрусь аддаўся адпачынку і галавой, і душой. Колькі дзён ані нічога не рабіў, толькі пакурываў люльку сваю.

— Адпачынаю! — думаў ён — першы раз за гэтулькі гадоў цяжкай працы!… Ой, як добра! — казаў ён, пачуўшы лёгкасьць у касьцёх.

— Адпачываю! — казаў ён суседзям усім — німа чаго Богу грашыць, за плячыма сыноў я магу цяпер атсапнуцца, спакайней Богу памаліцца і зірнуць на сьвет Божы.

Але стары Габрусь, ўсё жыцьцё сваё прывыкшы кратацца каля чаго колечы, ня мог доўга высядзець без работы і нуда напала на яго душу, як шэрая хмара.

— Не! — ня можна гэтак! — тлумачыў ён сам сабе — на атпачынак хопіць яшчэ часу! У-у-га-а — колькі хопіць! У магіле чалавек адпачывае нязлічаные годы… бяз конца сьпіць… а жывому чалавеку трэба нешта рабіць…

Вядома, не пайду я с сахой на выперадкі с сынамі, не стану