Гэта старонка не была вычытаная
Владыслаў Эпімах — Шыпілло. |
†
Пасьмертны успамін.
Сьмерць ня перабірае — сваёй ніколі ня ступлёнай касой косіць направа і налева шчасьлівых і гаротных, патрэбных і шкодных. Вось і цяпер з нівы беларускае працы зьмяла ў дамавіну новае жыцьцё: 6 мая пасьля доўгіх цяжкіх мук памёр у Пецярбурзі ад рака Владыслаў Эпімах-Шыпілло.
Радзіўся Владыслаў 16 лютага 1864 г. на Беларусі ў фольварку Залесьсе, Лепэльскага павету, Вітэбскай губ., блізка ад Полацку ў сям‘і дробнай беларускай шляхты. Вучыўся спачатку ў Рызе, пасьля ў Пецярбурзі ў унівэрсытэці на фізыко-матэматычным факультэці. Паступіўшы на службу ў Міністэрства фінансаў, у Дэпартамент Гасударственага Казначэйства, ён і закончыў у ім сваё працавітае жыцьцё.