Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 6.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шы час для тых, хто хочэ адпачыць, або палячыцца, бо прымарозкі ешчэ стаяць, а слонка ўжо сьвеціць, цёпла, паветра здарова, і спакойна старонка. Праўда, праз вокны вагону — па Пецярбурзе Фінляндзія нам выдаецца як іншы нейкі сьвет. Сьнег — беленькі ўсё пакрывае, слонка па ім густымі праменьнямі коўзаецца; лес і лес, як вокам сьцягнуць.

Даліны з горкамі пераменіваюцца, скалы вісяць, а раўніна замерзлых вазёраў вылынае.

Трэба ведаць, што Фінляндзія гэта старонка лясоў, вазёр і скалаў. На аднэй станціі цягнік затрымаўся на неколькі мінут, каб у буфеце, калі хто хочэ, закусіў. Высыпаліся і мы з вагону. Станція вельмі чыста. Два сталы пекна накрыты, застаўлены ядой, якую толькі здумаць: там і мяса, і рыба, яйкі, сыры розных гатункаў, малако, гарбата, квас, піва. Як толькі падходзіш да стала, мусіш заплаціць марку, фінскую манэту вартасьці 38 капеяк. Пасьля калі хочыш, еш колькі душа прымае, a не — крошку палажы на зуб — плата аднакова: там жыватоў люцкіх ня меруць, — такі звычай укараніўся пэўна дзеля таго, што ніхто с фінаў не мае ў натуры сваей, каб карыстаць больш за тое, чым плаце. Фіна ня трэба пільнаваць, ён сам у сябе стаіць на стражы. Дзеля таго на станціі фіны ядуць паволі, ня сьпешаючы, як у сябе ў хуце за сталом.

Але было колькі расейцаў, дык тые завіхаліся каля яды, ажно папацелі. Аб сабе трудна сказаць: лепш відна з боку, аднак мушу прызнацца, што добра такі пасіленай вярнулася ў вагон, ажно цяпло па жылах разышлося, — весялей стала; ўсе закускі былі вельмі смачные…

Прыехалі да гораду „Віпуры“, па расейску Выборг, гэта найбліжэйшы вялікі горад у Фінляндзіі ад Пецярбургу. Не затрымываемся у Віпуры — аткладаем гэта на пасьля — с паваротам, бо цяпер маем ешчэ праехаць колькі станцяў, а аттуль фурманкай да аднаго гаспадара у нейкую вёску Лоттоло. Да аднаго тамтэйшага гаспадара далі нам адрэс — казалі танна бярэ, еда гаспадарская, добрая, здаровая, так што можна адпачыць і паправіцца, а разам с тым прыгледзіцца да вясковага ў фінаў жыцьця.

Мусімо гадзіну чэкаць на іншы цягнік, каб ехаць далей. Агледаем вагзал нова пабудаваны: вельмі пекны — як палац выкаваны с шэрага камню. Адразу відно, што фінскі народ дэмакратычны: стараецца, каб усе былі роўные, дзеля таго на вокзалі 1, 2 і 3-я клясы ўсе аднаковы: такіе самые крэслы, такіе самые сталы, такая самая чыстасьць усюды; ня то што ў Расеі: ў першай клясе крэслы аксамітные, канапы плюшовые, а ў трэцьцяй — сьметнічак…

Купілі кніжку с фінскімі і расейскімі словамі, будзем с помачай кніжкі гаварыць, бо як бачымо фінчыкі па расейску не разумеюць, хоць і блізка жывуць, а куды ж нам — беларусам с сваей гутаркай цопацца да іх: мы народ дальшы ад фінаў і мала ім знаны.