Старонка:Лукішкі (1929).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У КАРЦАРЫ

Глуха і сыра ў цямноце.
Крыкнеш — рэха зьвініць.
Содні, як вечнасьць, праходзяць,
Час нудна і вяла ляціць.
Клякоча вір помсты у жылах,
У грудзях і скарга, і боль.
Згарае энэргія, сіла,
І сэрца на чорны вуголь.
А думкі!.. Дакучныя думкі,
Як мышы, балюча скрабуць.
Аб сонейку ясным лятункі
Мне супачыць не даюць.

Лукішкі.
30-IX—27 г.