Старонка:Лукішкі (1929).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА СЬМЕРЦЬ САКО І ВАНЦЭЦІ

„O, sanctae siplicitas!“
(„О, сьвятая прастата!“)

О! „Цывілізацыя“, „прогрэс“, дваццаты век!
Тваім кумірам я малюся.
Тваім здабыткам, чалавек,
Хвальбоўны гімн пісаць бяруся.
Ура! Асілак, „цар“ прыроды,
Хваліся ганьбаю Анана,
Хваліся зьдзекамі тырана,
Бяспраўным правам сумасбродаў.
Вучоны кат з Масачузэта
„Бяскроўным“ крэслам выпіў кроў.
„О, чэсьць“, о Фульлеру за гэта,
О, слаўся, Фульлер, век-вякоў.
Стыхіі служаць чалавеку,
Паконан дзікі акіян.
А чалавек над чалавекам