Старонка:Лукішкі (1929).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КОМСАМОЛУ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ

Хай кроў бруіць з грудзей тваіх
Ў сырых скляпеньнях дэфэнзывы.
Не выдавай сяброў сваіх,
Залётных думак і парываў.

Хай зломяць жэбры, ды з грудзей
Ня вырваць сэрца і імкненьняў, —
Заветаў ленінскіх — вучэньня,
Вялікіх ленінскіх ідэй!

Лукішкі.
20-XI—27 г.