Старонка:Лукішкі (1929).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МЫ — АРЛЫ

„Чьи смутные взоры поникли к земле?
Пытливо глядим мы вперед“…Тан.

Таварышу па „Лукішках“ — Арсеню К.
прысьвячаю

Браце любы, Арсень, мой таварыш,
Ня журыся ў скляпеньнях сырых.
Нашы мукі ня згінуць надарма, —
Мы ўпляцем іх у косы зары.

Глянь на рукі мае маладыя,
Ці-ж то ім насіць цэпку-ланцуг?
Сьмейся, брат.
Мы ня плачам, ня ныем,
Хоць канае і сэрца, і дух.

Глянь у сінюю даль, як мігцяцца
На Ўсходзе вясёлкі агні.
Чуеш гул над зямлёй разьлягаецца,
Ў муках родзяцца новыя дні.