Старонка:Лукішкі (1929).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗА КРАТАМІ

Прысьвячаю таварышом, якія
наведвалі мяне ў „Лукішках“

Наведкамі, сябры,
Прыносіце ў катух
Палёгку мне
І волі дух.
Жвавей бруіць
У сэрцы кроў мая.
Шчасьлівы я,
Што ёсьць яшчэ
Для каго
Жыць.
За сеткаю
Я трапячу
Усімі фібрамі душы,
Бо ў труну маю
Прыносіце вясну,
Жыцьця і пачуцьця
Стругу.