Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маці

Ды ўжо жанецеся сабе, як хочаце. Хоць і пановаму, абы было добра і ціха.

Мікода
(цалуючы маці ў руку).

Будзе як ня трэба лепш; бяз лішніх і непатрэбных выдаткаў.

Дачка
(цалуе маці).

Дзякуй табе, мамачка. (Адыходзіць да Мікоды).

Маці

Ой, змарылася са страху; пайду адпачыць. (Вышла)

Мікода і Дачка
(глядзяць адзін аднаму ў вочы і моцна рагочуць).

І каза нам дапамагла. Ха-ха-ха…


Заслона