Мікода
(адышоўшыся, ціха сьмяецца).
Зыгмусь
Чым мець справу з такой дзяўчынай, дык лепш з сьвіньнямі. (Устаў).
Мікода
Што!? Я сьвіньня? (Закасвае рукавы біцца, плюе ў рукі). Як ты сьмееш так казаць?
Зыгмусь
Ой, прапаў! Далі бог я яшчэ гэткае дзяўчыны дагэтуль ня бачыў. (Пужліва бярэ няпрыкметна капалюх і ўцякае, а ў парозе валіцца, зачапіўшыся: і зьбівае з ног маці).
Мікода
(уцякае ў бакоўку).
ЗЬЯВА 10
Зыгмусь
(падняўшы маці, хоча бегчы).
Маці
(трымае за фалды).
Куды-ж вы?
Зыгмусь
Пусьцеце! Хай яна згарыць, ваша дачка.
Маці
Што?!
Зыгмусь
Расхвалілі, што пекная і далікатная; а мне зусім не падабаецца, і няхай з ёю чорт жэніцца, а ня я.
Маці
Як ты сьмееш казаць так на маю дачку?!
Зыгмусь
Адным словам, ваша дачка — цьфу, цьфу. (Пабег).
Маці (усьлед).
Ах, ты брыда! (Адышоўшы ад дзьвярэй). Дурніла пракляты.