Дачка
Наадварот, не паблыталася, а праясьнілася і бязбожны той, хто любіць ня можа і ня ўмее.
Маці
І як табе ня сорам так казаць?
Дачка
Любіць ня сорамна, людзей мучыць — сорам.
Маці
Але-ж закон які-небудзь трэба?
Дачка
Каханьне мае свой закон і іншых не патрабуе.
Маці
Як ты сабе ні кажы, а маці слухаць мусіш.
Дачка
Але-ж вы з ім жыць ня будзеце? Дык ці-ж прыемны вам будуць мае сьлёзы? Нябойсь, вы сваю моладасьць забылі, як ад бацькоў да любага ўцяклі, а мяне прымушаеце адрачыся.
Маці
Бо я тады была маладая, дурная, як і ты цяпер.
Дачка
Не, вы цяпер здурнелі.
Маці
Як ты адважваешся гэтак казаць? Ты мусіш слухаць і павінавацца.
Дачка
Слухаю і павінуюся.
Маці
Так будзе лепш. (Вышла).
ЗЬЯВА 6
Дачка
Пабачым, хто каго абдурыць? Гэтыя старыя заўсёды забываюць сваё каханьне і цяпер не разумеюць