дзяўчынай, чакаючы вашых багацейшых жаніхоў, якія толькі вам падабаюцца.
Маці
Ды ён возьме. А калі не, пойдзеш за каго хочаш.
Дачка (хітра).
Ну, каб вас не угнявіць, пастараюся яму спадабацца.
Маці
Вось і добра, мая дачушка. Я ведаю, што ты яму спадабаешся; я цябе расхваліла, што ты — пекная, зграбная і далікатная. Ну, я пайду прыгатаўляць пачастунак. Ён скора прыедзе. (Вышла).'
ЗЬЯВА 2.
Дачка (адна).
Хаця-б хутчэй прышоў мой Мікодка ды парадзіў, як мне збавіцца ад нежаданага жаніха… шляхціца… пэўна яшчэ і набожнага фанатыка. Ня люблю я людзей з старымі поглядамі, у якіх усё жыцьцё йдзе па боскаму пляну: праз месяц можна дазволіць цалаваць ручку; праз два — шчочку і гэтак далей… ха-ха-ха! Ня можна з хлапцом быць сам-на-сам… і яшчэ і яшчэ… ха-ха-ха! Закарузлае мяшчанства.
ЗЬЯВА 3.
Мікода (з клумкам у руках).
Як маешся?! (Цалуюцца).
Дачка (радасна, пацалаваўшыся).
Вось, добра, што ты ў пару прышоў: мая маці хоча, каб як найхутчэй я вышла замуж.
Мікода
Дык гэта-ж добра.
Дачка
Толькі-ж не за цябе.
Мікода
А за каго?