Перайсці да зместу

Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бацька

А ці ня можна без апетыту есьці?

Сын

Пашто-ж сябе гвалціць, калі ня прышоў апетыт. Вы-ж павінны гэта ведаць.

Бацька

Ды адкуль я магу ведаць, калі я яго і ў вочы ня бачыў.

Сын

Каго ня бачылі?

Бацька

Ды апетыт той.

Сын

Ха-ха-ха!..

Бацька

Сьмяешся. Есьці хочацца, аж жывот баліць, а ты чакай апетыту. Чорт яго ведае, калі ён прыдзе.

Сын

Ха-ха-ха!.. Ды гэта-ж самы апетыт і ёсьць, калі есьці хочацца. Ха-ха-ха!..

Маці

Хто вас там ведае, як там у вас пагарадзкому? У нас так: есьці хочаш, дык і еж, а не чакай там пакуль прыдзе нейкі апетыт. (Дае есьці).

Сын

Дык і ў горадзе так.

Бацька

Дык нашто-ж выдумляць незразумелыя словы?

Сын

А гэта ўсё праз тое, што кніжак і газэт ня чытаеце.

Бацька (ядучы).

Ты вось кніжкі чытаеш, а палацаў не нажыў. Якім быў, такім і застаўся. Кніжка есьці ня дасьць.