Доктар
Тут важна, каб была гарачая.
Маці
Вось дзякуй, што сказалі, цяпер заўсёды буду гарачай прыкладаць як забаліць жывот.
Доктар
Ого! у жываце многа можа быць хвароб, і вы, не навучыўшыся, не пазнаеце якая і ня будзеце ведаць, чым лячыць. (Прыкладае на жывот бутэльку).
Маці
Адкуль-жа вы ведаеце? у жывот-жа ня глянеце?
Бацька
Ото-ж дзякую. Ужо лепш робіцца.
Доктар
Вось ведаў і заглянуў. Калі трэба, усё ўбачым.
Маці
А я думала, што ўсе жыватовыя хваробы можна лячыць адным толькі жыватовым лякарствам. Вось я яму і давала.
Доктар
Што-ж вы яму давалі?
Маці (дае бутэлечку).
Вось гэта. Суседка хварэла на жывот, дык засталося. Дарма дала.
Доктар (бярэ бутэлечку).
Глядзеце, як вада астыне, гарачэйшай налеце.
Маці
Куды наліць?
Доктар
У бутэльку і прыкладайце да жывата. (Разглядае бутэльку). Гэта лякарства ад язвы жалудка і ўжо вельмі старое, сапсутае. Выліеце зараз. (Аддае бутэлечку). У жываце не пячэ?
Бацька
Пячэ трохі