шаньне е і 1» (о с(вя)те(м) д(у)се, о с(вя)тей Тр(ои)ци, о правей вѣрѣ, бал. 83; о правей вѣре л. 21 б); в замест у (вчинены); е замест а (я) — „въ кратце зло(же)но на паме(ть)“.
„ХОЖЕНІЕ ДАНИЛА ИГУМЕНА ВЪ С(ВЯ)ТЫИ ГРА(Д) ІЕР(УСА)Л(І)МЪ“. На 91 бал. „Зборніка ХVІ стаг.“. Бібл. гр. Красінскіх у Варшаве, № 408.
ЕВАНГЕЛЬЛЕ УЧЫЦЕЛЬНАЕ ХVІ СТАГ. Перах. у Кіяўскай Дух. Акад. з рукапісаў Мялецкага ман. № 113. У канцы кнігі прыпіска:
„Написана бы(сть) книга сіа повеленіемъ бл(а)говѣрна(го) и христолюбиваго князя Юрыя Семеновича Слоуцкого, а писалъ дьякъ Оустинъ Яцковиць Чечерянинъ“.
АПОСТАЛ ТАЛКОВЫ ХVІ СТАГ. Перахов. у Віленскай Публ. бібл. № 21. На адвароце апошняй 534 балоны маецца запіс такога зьместу:
„в року (1595) стало отступленіе отъ патріархи и прилучилося папежу Руси немало“.
Тутака-ж ёсьць малітва пісца рукапісу, якая канчаецца словамі: „Рабъ І(ісу)с Х(рысто)вь инокъ Ануфрие“.
МІНЭІ ЧЭЦЬ І ХVІ СТАГ. Вілен. Публ. бібл., № 79. Найбольш характэрныя рысы крыўскай мовы маюцца на б. 194 у слове „о с(вя)томъ Іоаннѣ Б(о)гословѣ, како слово(м) навчи ч(е)л(ове)ка написати иконы“.
ПРОЛОГ, МЕСЯЦЫ ВЕРАСЕНЬ-ЛЮТЫ, ХVІ СТАГ. Перах. у Віленскай Публ. бібл., № 94.
ЗБОРНІК ЖЫЦЬЦЁПІСАЎ СЬВЯТЫХ, ХVІ СТАГ. Вілен. Публ. бібл. № 105. На 472 бал. ёсьць дапіска, з якой відаць, што канец рукапісу пісаны рукой Іозафата Кунцэвіча.
ЖЫЦЬЦЁПІС АЛЯКСЕЯ ЧАЛАВЕКА БОЖАГА. Памешчаны на 63 балоне зборніка ХVІ стаг., які перахов. у Маскоўскай Сынодальнай бібл. Жыцьцёпіс мае агаловак:
„М(еся)ца ма(р)та (17) д(е)нь житіе и жи(з)нь ч(е)л(ове)ка б(о)жіа Олексіа“.
Пачынаецца ён такімі словамі:
„Бѣ ч(е)л(о)в(ѣ)къ бл(а)говѣренъ оу римсте граде именѣмъ єоуфиміанъ“.
Рэдакція крыху іншая, чым у Петраградзкім зборніку № 391.
ЗБОРНІК КАНЦА ХVІ СТ., рукапіс Румянцаўскага музэю № СССLХХІІ. Гэта запісная кніжка нейкага сьвятара з рожнымі выпіскамі. З жыцьцёпісаў сьвятых пароблены гістарычныя запісы, пазьней аб гэрэзіях с кніг сьв. Дарафея і Ефрэма Сірына. У канцы: