Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/201

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

з Атрутным Племем ды яшчэ ведаю Уладарнае Слова твайго племя.

— Тут толькі адно Ўладарнае Слова — маё!

Каа кінуўся наперад, і вочы яго заблішчэлі.

— Хто прасіў мяне прывесці Чалавека? — спытаў ён.

— Ну, я! — адказала Кобра. — Я даўно не бачыла Чалавека, а гэты Чалавек гаворыць нашай мовай.

— Але ў нас не было гутаркі пра забойства! Як я пакажу вочы ў Джунглі, калі пакіну яго тут на смерць?

— Я яшчэ нічога не кажу пра забойства. А калі ты хочаш ісці, дык вось табе дзіра ў сцяне. Але ты будзь цішэй, тлусты забойца Малпаў! Варта мне толькі крыху дакрануцца да тваёй шыі, — і Джунглі больш цябе не ўбачаць. Ніводзін Чалавек, што прыходзіў сюды, не выйшаў яшчэ адсюль жывым. Я — вартаўнік багаццяў царскага горада!

— Але кажуць жа табе, белы чарвяк цемры, што цяпер няма ні цара, ні горада! Над намі толькі Джунглі, Чуеш? — крычаў Каа.

— Затое застаецца скарб. Ну, ды мы ўсё гэта самі ўлагодзім! Пачакай крыху, Каа, і пацешся, як хлопчык бегае. Тут досыць месца для добрай гульні. Пабегай узад і ўперад, хлопчык, і пагуляй!

Маўглі ціха палажыў сваю руку на галаву Каа. — Да гэтага часу гэтае белае стварэнне мела справу толькі з людзьмі Чалавечай Зграі, мяне яно не ведае, — прашаптаў ён. — Ей захацелася палявання — я ёй пакажу яго!

Маўглі трымаў анк вострым канцом уніз. Адзін міг — і шыя змяі, каля каптура, была прышпілена да зямлі. Каа націснуўся на яе і затрымаў рухі рэшты