Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

То ня песьня…

То ня песьня мая так далёка ляціць,
Як хаўтурны той звон, гэтак шумна гудзіць, —
То ня песьня мая —
Не пяю гэтак я…
Гэта вырваўся енк з набалелай душы
І расплыўся кудысь сярод сумнай цішы,
І паплыў ён у даль,
І таіўся ў ём жаль:
Енкам ціхім паплыў
Між калосістых ніў…
То ня песьня мая —
Не пяю гэтак я,
Сваім болем глухім з дна душы ён людзкой.
Зварушыў, спабудзіў рожных думачэк рой,
З імі зноў паляцеў,
Рэхам гулкім гудзеў,
Разліваўся ў далі між дрыгвы і балот,
То пад неба шыбаў, то кідаўся пад спод,
Аж расплыўся і сьціх,
Як пражыты той міг,
Што мігнуў у жыцьці
І прапаў ў забыцьці…
То ня песьня мая —
Не пяю гэтак я!…