Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мне сьніўся сон.

Мне сьніўся сон, што ты у нас,
Што ня чужы мне, як даўней,
Пагляд тваіх жывых вачэй
Вярнуў надзею мне йшчэ раз.

Ізноў шчасьлівай я была,
І сэрцэ радасна так біла…
Ў душы маей была весна,
Бо ты са мною быў, мой мілы.


Рана.

О, не кажыце вы, што рана загаілась,
Што меней кроў яе ўжо аблівае:
Хоць сьлёзаў не відаць, ды ёнкі не спынілісь;
Хоць часам нават сьмех на вуснах заіграе, —

Глыбокая яна — згаіцца ёй няскора…
Недатыкайцеся-ж небачнымі рукамі,
Бо хоць і змоўк вулькан, застыла лавы морэ,
Нутро яго кіпіць гарачымі агнямі!…