Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ізноў спаткалісь мы…

Ізно спаткалісь мы, ізноў сышлісь дарогі,
Ізноў я прад табой
З балючым сэрцам, дзе сабралась смуткаў многа,
Са змучэнай душой.

Нехай-жэ пры грудзях тваіх я вылью сьлёзы, —
Аткрыю хай душу;
Што сэрцэ абвіло вянком калючэк рожы, —
Усё нехай скажу.

Паслухай — хоць цябе ўсё гэта можэ знудзе —
Нявесялы мой сказ —
Дай, выказаць усё, — мне гэта можэ шчасьцем будзе
У жыцьці без прыкрас.

Дай выказаць усё, і чуткаю душою
Душу маю сагрэй,
І будзе мне лягчэй пуцінай йсьці крутою,
Жаць будзе мне лягчэй!