Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лебядзіная песьня.

Плыла яна, лілась як громы, так магуча
С прапоўненых грудзей, с прапоўненай душы;
Як ветры, лёгкая, як буры, так кіпуча
Прамчалася кудысь ў пустынные цішы.

Мільёны тонаў там, у песьні тэй спляліся:
Любоў, ненавісць, гром, агонь і бура ўраз.
Той, с чыйх грудзей такіе зыкі паліліся,
Раз першы у жыцьці пеяў, ды ўжо ў вапошні раз?

І змерлі тоны гдзесь ў пустыннай сумнай далі,
Бяз рэха расплылісь ў няведзмым краю
І горны вецер там высока ўскалыхнулі…
А лебедзь?… Ён умёр, сьпеяўшы песьнь сваю…