Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У лесе.

Як я лесам іду — на душы лёгка мне:
Я адна у лясной цішыне;

Аддыхаю душой. Тут, між елак, бяроз
Не чуваць ані енкаў, ні сьлёз;

Тут між іх я люблю так хадзіць і хадзіць,
Слухаць толькі што лес гаманіць.

Часам хочэцца птушкаю ў высь узляцець,
Між зялёных галінак запець,

І шчасьліва пажыць, і ня відзець бяды,
Што пануе ў людзей заўсяды,

Тут люблю я глядзець, як дубочэк с сасной
Ціха шэпты вядуць між сабой;

Як з расою-сьлязінай бярозка адна,
Якбы мужа схаваўшы жана,

Да зямлі валасы апусьціўшы стаіць,
Чагось сумна і нудна шуміць…