Алесь Салагуб. Зборнік вершаў з Заходняе Беларусі „Лукішкі". Беларускае Дзяржаўнае Выдавецтва. Менск, 1929 г. см. 126. Цана 85 кап.
Зборнік Алеся Салагуба, які ён прапанаваў увазе чытача, напісан ім часткай у Лукіскае турме, часткай на „волі" ў Заходняй Беларусі.
Па свайму зьместу зборнік зьяўляецца яскравай ілюстрацыяй жыцьця, змаганьня, пакут працоўнага люду Заходняй Беларусі пад панскайфашыцкай Польшчай. Кожны верш, гэта водгук „з грудзей мільёна", гэта „стогн катаваных", гэта — „звон Ланцугоў" на працоўнай моладзі, якая гарыць „агнём зары" якая „начамі будзіць Белавеж" і, якая кажа, што „у мурох сырых вастрогаў праб'ём для сонейка вакно".
Поэта ў простых вобразах і простай мовай, з усёй паўнатой перадае тыя зьдзекі і катаваньні дэфэнзывы над працоўнымі Заходняй Беларусі, якія прыкуты да сьцен панскіх турмаў, гнояцца ў цёмных карцарах, якім „цывілізованныя" паны ламаюць косьці.
„Чуеце? Жабры ламаюць! |
Поэта, седзячы ў вастрозе з тысячмі працоўных, ня плача над тым, што трацяцца яго юнацкія сілы, што закованы ён у ланцугі, — яму толькі аб адным шкада: „адно жаль, мо' карысьці народу мае мукі зусім не дадуць... Ды жаль, што ланцуг распасьцягся над краем і гручыць перацёртая сталь".
У яго вершах вы ня знойдзеце ні суму, ні пэсымізму, чаго-б можна было б, нават, чакаць глянуўшы на вокладку зборніка, на яго назву „Лукішкі". Усе яго вершы прасякнуты бадзёрасьцю, яго вершы гэта:
„Дактары ад сухотаў, журбы, |
У поэты цьвёрдая ўпэўненасьць, што пачатая працоўнымі справа будзе жыць, „ня ўмрэ, не завяне ў казэматах Лукішскіх, труне" што:
„Хай зломяць жабры, ды з грудзей |
што:
„Час помсты падойдзе, ён недалёка |
Поэта ўпэўнены, што ніякія рэпрэсіі і экзакуцыі, ні турмы не задушаць у працоўных тых ідэй і тых імкненьняў, якія вядуць да праўды, якія вядуць народ да сьветлае будучыні.
„Я веру! |
Поэта разумее, што гэтых жаданых ідей не даб'ешся, што:
Бяз мукаў, поту і змаганьня |