Перайсці да зместу

Старонка:Крок за крокам (1925).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пажывы. Яго ня цікавілі ні гэты ясны веснавы дзянёк, ні людзі, бязупынку ўсё шлі ды шлі, бы тыя хвалі вады. Проста ён сядзеў і разважаў. І сядзеў ён такім парадкам, покі не зачапіла яго муха. Тады Джон страсануў галавою, расплюшчыў як мае быць вочы і ўскінуў імі на муху.

Адляцеўшыся, муха зноў нацэльвалася на яго вуха. Але цяпер Джон быў на варце. І ня даў ёй прысесьці, бо не на тое ж яму вушы, каб на іх садзіліся мухі.

Чуць толькі матнулася яна каля носу, Джон злаўчыўся цап! Мухі як і ня было. Джон пачаўкаў сківіцамі, але карысьці ад мухі ня было ніякай, і ён выкінуў яе языком.

III

Гэты просты і звычайны выпадак з мухаю адзначан тут дзеля таго, што ён меў пачэснае месца ў цэлым зьвязку розных прычын таго нядобрага здарэньня, аб якім у нас і зачалася гутарка.

Муха перабіла думкі і настроі Джона, вывела яго з таго смутна-спакойнага задуменьня, якое магло-б скончыцца тым, што Джон проста заснуў-бы. Цяпер-жа ўсе яго думкі паразьляталіся, і ён чуць быў ня зьняўся з свайго кутка, каб павярнуць у двор. Але ў гэты момант штось смачнае і нязвычайна прыемнае заказытала яго нос. Джон адразу ўвесь зьмяніўся, захадзіў усім сваім целам, як-бы па ім прабеглі іскры. Вочы яго загарэліся і, кінуўшы імі туды і сюды, ён зараз-жа згледзеў маленькую Натальку. Джон крыху знаў Натальку. Колькі дзён назад забягаў ён у той двор, дзе жыла Наталька. Уладзік, схапіўшы кусок цэглы, замахнуўся, каб шпурнуць ім у Джона. Наталька схапіла Ўладзіка за руку…

— Нашто біць сабаку? Што ён табе зрабіў? Ці добра было-б, каб у цябе кінулі цэглаю? — сказала яна брату.

Ёй шкода было худога Джона і яна кінула яму костку. Джон з падзякаю зірнуў на Натальку, схапіў у зубы костку і пабег, павільваючы хвастом.

І вось цяпер, угледзеўшы добрую дзяўчынку і дазнаўшыся, што гэта з яе кацялка йдзе такі панадны пах, Джон замахаў хвастом, ня спускаючы з яе вачэй. А Наталька і ня бачыла яго, шла сабе паволі, пазіраючы на тое, што рабілася на вуліцы. А на вуліцы ў гэты час два чалавекі кудысь цяг-