АЛЮНАК Віцебскае крашаніны пераважна-геомэтрычны або расьлінавы (кветачкі й лісьце). З прычыны браку матар‘ялу наагул па беларускаму орнамэнту не зьяўляецца магчымым рабіць якія-небудзь азначаныя вывады адносна пахаджэньня малюнка крашаніны. Гэткія вывады магчыма будзе рабіць толькі тады, калі будзе сабраны матар‘ял беларускага орнамэнту і ў іншых галінах народнае творчасьці (росьпіс вышыўкі, разьба па дрэву й г. д.).
Пакуль можна зацьвярджаць толькі тое, што малюнак Віцебскае крашаніны па сваёй форме і зьместу розьніцца ад малюнка расійскай крашаніны („набойкі“). Калі ў малюнку расійскай „набойкі“ пераважваюць важкія формы расьліннага і жывёліннага сьвету, формы пернікавых дошчак, дык малюнак Віцебскае крашаніны мае лёгкую, дробную форму геометрычнага і